Главная Карта сайта Обратная связь

Інфармацыя аб парадку падачы электронных зваротаў

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ или стандартная версия


на русском языке
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронныя звароты падаюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (далей – сістэма). Доступ да сістэмы для заяўнікаў бясплатны і ажыццяўляецца праз сайт (http://обращения.бел), на якім неабходна прайсці рэгістрацыю, пасля чаго сістэма фармуе асабісты Электронны кабінет заяўніка. Праз свой асабісты кабінет заяўнік можа накіраваць звароты ў неабходны для яго дзяржаўны орган або дзяржаўную арганізацыю, а па выніках разгляду звароту адказы на іх будуць накіроўвацца заяўніку ў асабісты кабінет. Перавага накіравання электронных зваротаў з дапамогай сістэмы-павышэнне зручнасці заяўнікаў пры падачы электронных зваротаў і атрыманні адказаў на іх. Заяўніку прадастаўляецца адзіны інтэрфейс для афармлення электроннага звароту і яго падачы ў любую арганізацыю, падключаную да сістэмы, у сувязі з гэтым адсутнічае неабходнасць запаўнення спецыяльнай формы на кожным інтэрнэт-сайце дзяржаўнага органа ці іншай дзяржаўнай арганізацыі. Сістэма таксама дазваляе заяўніку адсочваць, на якой стадыі разгляду знаходзіцца электронны зварот, праглядаць пералік пададзеных зваротаў, статус іх разгляду, а таксама адклікаць іх.

© 2014 Могилевское УКП «Жилкомхоз»
Могилевский район, дер. Салтановка